Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў
2021-09-08 21:04
Беларускаму грамадству, у тым ліку журналістам, актуальна вельмі патрэбная менавіта міжнародная салідарнасць.
У выніку жорсткага пераследу рэжымам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь пакінулі сотні супрацоўнікаў СМІ. Пры гэтым большасць з іх надалей хоча працаваць з-за мяжы.
У замежжы беларусам стараюцца дапамагаць. Так, памяшканне ў цэнтры гораду на патрэбы беларускіх журналістаў, якія па палітычных прычынах з'ехалі са сваёй краіны, перадалі гарадскія ўлады Беластоку.
Пакуль што памяшканне прадастаўленае на паўгода, аднак з магчымасцю прадоўжання. У супольнай рэдакцыі працуюць журналісты з Гродна, Мінска і Магілёва.
Ганна Ягорава з асацыяцыі «Аб’яднаныя Масмедыі» лічыць, што гэта і ёсць салідарнасць і выдатная дапамога. З ёй размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл
Як паведамляе правабарончы цэнтр «Вясна», падазраванымі па крымінальнай справе праходзяць васьмёра нашых беларускіх калег: Паўлюк Быкоўскі (Deutsche Welle), Дзмітрый Бобрык (TUT.BY), Марына Золатава (TUT.BY), Ганна Калтыгіна (TUT.BY), Таццяна Каравянкова (БелаПАН), Ірына Леўшына (БелаПАН), Галіна Уласік (TUT.BY), Ганна Ярмачонак (TUT.BY).
У жніўні журналісты перажылі вобшукі ў офісах і кватэрах, канфіскацыю тэхнікі, неапраўданае затрыманне, знаходжанне за кратамі, а цяпер і забарону на выезд з Беларусі. Праз ператрусы і допыты прайшлі многія іншыя супрацоўнікі СМІ.