Міраслаў Лазоўскі пасьмяротна ўганараваны Радай БНР найвышэйшым тытулам
2023-06-27 22:26
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўганараванне Міраслава Лазоўскага, які загінуў ва Ўкраіне падчас баявых дзеянняў, тытулам кавалера Ордэну Жалезнага рыцара.
Кажа сакратар Рады БНР Алесь Чайчыц:
-Кавалер гэтага Ордэна – гэта чалавек, які камандаваў байцамі на полі бою. Тое, што прымяняльна і да Міраслава Лазоўскага, які ў апошнім сваім баі камандаваў атрадам каліноўцаў, коштам свайго жыцця выратаваў пабрацімаў. Па-першае, камандаванне, па-другое, асабістая адвага, ягоная 30-гадовая дзейнасць у беларускім грамадстве. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у пабудову культуры, маральнага духу ў Белым легіёне, у Згуртаванні беларускіх вайскоўцаў, войску Вольнай Беларусі, якое цяпер куецца ва Украіне.
Ордэн Жалезнага рыцара – найвышэйшая вайсковая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле свайго статуту, Ордэн з’яўляецца аб’яднаннем кавалераў, адзначаных беларускаю дзяржавай „за выбітнае пасьпяховае кіраванне войскам ці атрадам альбо за асабісты гераічны вайсковы ўчынак».
Беларускае Радыё Рацыя