Мінчанка прыдумала кніжную гарбату. Як вам такое?
2024-07-24 16:52
Мінчанка Ксенія Снікет, якая вядзе кніжны блог на YouTube, прыдумала, як папулярызаваць сваю любоў да кніг і Беларусі, у выніку атрымаўся вельмі круты і незвычайны прадукт — кніжная гарбата пра Беларусь, піша citydog.io.
У скрынцы, апроч чорнай гарбаты, знаходзяцца 12 міні-кніг з цытатамі з вядомых і ўсімі любімых беларускіх твораў, ад класікаў да сучасных аўтараў:
«Паўлінка», Янка Купала.
«Сымон-музыка», Якуб Колас.
«Альпійская балада», Васіль Быкаў.
«Скрыпка беларуская», Цётка.
«Вянок», Максім Багдановіч.
«Радзіва Прудок», Андрусь Горват.
Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак.
«Дзікае паляванне караля Стаха», Уладзімір Караткевіч.
«Запіскі Самсона Самасуя», Андрэй Мрый.
«Заклінальнік аднарогаў», Надзея Ясмінска.
«Авантуры Пранціша Вырвіча», Людміла Рублеўская.
«Чорная панна Нясвіжа», Аляксей Дудараў.
Як піша Ксенія, усіх сучасных аўтараў да працы над кніжнай гарбатай яна прыцягвала асабіста: «Мне спатрэбіліся абсалютна ўсе навыкі з мінулых прац — ад журналіста да кантэнт-мэнэджара. Было вельмі кайфова працаваць».
Ксенія Снікет
Замовіць гарбату можна на OZ, і хутка яна з’явіцца на Ozon. Кошт — 16,29 руб. Пад пастом дзеляцца, што беларускую версію гарбаты на сайце разабралі вельмі хутка, але ў стацыянарных крамах ОZ яшчэ можна знайсці пару пакункаў.