be
epub

Міласць князя Гераніма

Арлоў Уладзімер
Апавяданне

Мы, урад Крычаўскай магдэбургіі, выслухаўшы абодва бакі, устанавілі, што вышэйпамянёныя верхаводы чатыры гады цэлыя воласці бунтавалі, арданансаў яснавяльможнага князя Радзівіла не прызнавалі, а губернатараў і пастаўленых імі па фальварках падстарастаў выганялі, білі і мардавалі, маетнасць іхнюю рабавалі і сабе на пажытак забіралі, і нарэшце на людзей пана свайго літасцівага яго мосці князя Гераніма Радзівіла, падчашага Вялікага Княства Літоўскага, двойчы, пад Крычавам і пад Царковішчамі, са зброяй у руках выступіць наважыліся. Таму ў адпаведнасці з правам паспалітым раздзела I, артыкула 3 Статута року 1588 аб такіх самавольных купах строга апісанага, рупячыся, каб надалей падобнага не чынілася, прысуджаем і загадваем разбойнікаў Івана Карпача, Стэся Бочку, Васіля Ветра, Мікіту з Бароўкі, Івана Труса, Навума Буяна, Андрэя Костку, Васіля Пачаёнка і Васку Косціна жывых пасадзіць на палю; Івана Дакуку, Захарку Сямашку, Янку з Баранкова, Мікіту з Тупічына на шыбеніцу павесіць; Сымону Вароне, Ігнату Малунёнку, Івану Крывулі, Яну Галёнцы адсекчы галовы. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
  • Дата выхаду: 2010
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2010 by Уладзімер Арлоў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org