Міхась Бернат: Жыццё чалавека не цэніцца
2020-04-30 15:58
Набліжаецца 9 траўня – Дзень перамогі, які ў Беларусі будзе адзначаны парадам.
У сувязі з драматычнай сітуацыяй, звязанай з рэзкім ростам каронавірусу ў Беларусі, хочацца, каб улада перадумала і адмяніла парад. Таму што масавае скапленне людзей дасць рэзкі рост захворванняў, кажа краязнаўца з Баранавічаў, стваральнік і былы дырэктар музею беларускай народнай творчасці ў Русінах Міхась Бернат:
– Парад ні ў якім разе не павінен быў бы адбыцца таму, што гэта вялікая рызыка ў плане сённяшняй хваробы. Не цэніцца чалавечае жыццё, чалавек не лічыцца чалавекам, а проста як лялька, якая ў руках адпаведнай персоны павінна выконваць усе гэтыя загады.
Паводле Міхася Берната, парад на 9 траўня – гэта ідэалагічны штамп, які ўвесь час дзяржаўна- ідэалагічная машына праводзіць у свядомасць усіх беларусаў, што менавіта гэта ёсць тое, за што змагалася камуністычная партыя, ну і адпаведна праваднік гэтай партыі – Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя