Міхась Андрасюк: Ёсць пэўныя адметнасці беларускага лёсу, яны непаўторныя для іншых нацый
2023-04-23 15:05
У Беластоку сёння завяршае сваю працу Літаратурны фестываль «На паграніччы культур» і кніжны кірмаш.
У межах фестывалю адбылося каля 20 аўтарскіх сустрэч – у тым ліку і з нашым рэдакцыйным калегам, пісьменнікам
Міхасём Андрасюком, на якой быў прэзентаваны пераклад яго рамана
“Поўня” на польскую мову.
Кажа
Міхась Андрасюк:
- Насамрэч, не думаў пра чытача, для каго гэта будзе. Здаецца, ніколі нават не думаю, калі пішу, хто будзе чытачом гэтай кніжкі, каб пісаць пад канкрэтнага чытача. Проста кажу тое, што хачу сказаць. А гэта ўжо праблема чытача – ці ён гэта зразумее, ці не. Ёсць пэўныя адметнасці беларускага лёсу. Яны непаўторныя для іншых нацый, для іншых народаў. Але ёсць і штосьці агульнае, як вера ў справядлівасць, вера ў каханне, вера ў прыгажосць. Гэтыя моманты, мабыць, зразумее кожны, польскі чытач таксама.
Сёння кніжны кірмаш у Беластоку працуе апошні дзень, але толькі да 16-й гадзіны. Побач з польскімі выдавецтвамі ў кірмашы ўдзельнічаюць і незалежныя беларускія, якія маюць адмысловы павільён пад нумарам 24. Яшчэ ёсць магчымасць купіць беларускія кніжныя навінкі.
Беларускае Радыё Рацыя