be

Мяльгуй Анатоль

Мяльгуй Анатоль

Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй нарадзіўся 14 снежня 1957 года ў Мінску. Журналіст, публіцыст, музычны крытык і аналітык. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі (з 1990 г.).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1989). З 1982 года -- пазаштатны карэспандэнт газэты «Чырвоная Зьмена», адзін зь вядучых музычнай старонкі «Нотны аркуш» (разам зь Вітаўтам Мартыненкам). У 1985 стаў пераможцам І Усесаюзнага конкурсу знаўцаў рок-музыкі, што наладзіў часопіс «Студенческий меридиан» (Масква). У гэтым жа годзе быў абраны старшынёй першага беларускага рок-клюба «Няміга» (Мінск) і вёў працу па легалізацыі першых нацыянальных рок-выканаўцаў. Удзельнічаў у арганізацыі беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» (упершыню на вялікую сцэну выйшлі гурты «Бонда», «Магістрат», «Мінск», 1986) і «Тры колеры-ІІ» (упершыню на вялікай сцэне — гурты «Мроя», «Зарціпо», 1987). У 1986 годзе быў запрошаны ў якасці сябра журы на фестываль “Літуаніка-86”, але пакунуў яго ў знак пратэсту супраць неабгрунтаванага замоўчваньня творчасьці музыкаў з Эстоніі і Беларусі. Дэлегат І Вальнага Сойму беларускіх суполак (1987). Узнагоджаны Ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ (1987).

Аўтар шматлікіх публікацый і крытычных матэрыялаў, прысвечаных праблемам нацыянальнай культуры, стану беларускай мовы ў краіне, сучасных музычных напрамкаў у Беларусі. Сумесна з журналістам Вітаўтам Мартыненкам у 1989 годзе ў выдавецтве БІНіМ (Нью-Ёрк) выдаў першую беларускую рок-энцыкляпэдыю «Праз рок-прызму», якая мела розгалас не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Чэхіі, Балгарыі, Польшчы. У 2001 годзе па апытанні газэты “Наша Ніва” кніга “Праз рок-прызму” была названа найлепшай кнігай ХХ стагоддзя на падставе рэйтынгу ста беларускіх кніг, які вызначаўся сярод чытачоў гэтай газэты (“ARCHE” 1-2001).

У 2006 годзе пабачыла іх новая сумесная кніга, прысьвечаная сучаснай беларускай музычнай культуры «222 альбомы беларускага року і ня толькі…». Выданне адзначана спецыяльным прызам «Рок-каранацыі-2006» «за фундаментальны падход у падтрымцы беларускай рок-музыкі». Па вызначэньни газеты «Камсамольская праўда ў Беларусі» кніга атрымала найвышэйшы рэйтынг сярод аналягічных выданьняў у 2006 годзе (14.09.2006). У 2010 годзе пабачылаа новая сумесная з Э. Олінай біяграфічная кніга “Беларускае слова ад спеву”. Аўтар шматлікіх уступных артыкулаў да альбомаў беларускіх рок-выканаўцаў, бардаў і дыскаў-прысьвячэнняў («Жыць для Беларусі. Мэлёдыка паэзіі» Л. Геніюш, “Песьні Залатой Крывіі” Э. Акуліна і інш.).

Сябра культурна-асветнага клуба «Спадчына». Узнагароджаны мэдалём Камітэта Ўшанавання клуба «Спадчына» з выявай «Пагоні» за «…актыўную і плённую працу на ніве беларускай нацыянальнай журналістыкі, за смелае адстойваньне права беларускага народу на дзяржаўны сувэрэнітэт» (1998), а таксама срэбраным пярьцёнкам з выявай «Пагоніарускае» і дэвізам «Жыве Беларусь» за «…дабрачынны і самаахвярны ўклад у падрыхтоўку і выданьне альманаха “Скрыжалі “Спадчыны-4”» (2005). Узнагароджаны Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі мэдалём імя Яна Масарыка, «…у падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленьні беларуска-чэскіх стасункаў» (2007).

Пямёр Анатоль Мяльгуй 23 красавіка 2017 году. Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.

Мяльгуй Анатоль. Выданьні

Беларускае слова ад спеву
pdf

Беларускае слова ад спеву


Дзвінская Эла, Мяльгуй Анатоль, Севярынец Павал - складальнікі

Кніга ўяўляе сабой унікальны збор літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, прысвечаных выдатнаму беларускаму выканаўцу Зміцеру Вайцюшкевічу. На яе старонках чытач пазнаёміцца з нарысамі пра творчасць музыканта, інтэрв’ю са З. Вайцюшкевічам, рэцэнзіямі на яго музычныя альбомы. Кніга адрасуецца... Болей »

222 альбомы беларускага року і ня толькі...
pdf

222 альбомы беларускага року і ня толькі...

Праз рок-прызму’2
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую... Болей »

Праз рок-прызму
pdf

Праз рок-прызму

Зборнік артыкулаў і інтэрв\'ю
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная... Болей »

Верасень 1
pdf

Верасень 1

літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. "За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў"... Болей »

Дзеяслоў 22
pdf

Дзеяслоў 22

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны... Болей »

Дзеяслоў 15
pdf

Дзеяслоў 15

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай... Болей »

Дзеяслоў 12
pdf

Дзеяслоў 12

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * АРАШОНАК АРЦЁМ, Маўчу * Багданава Галіна, Рыцар сваёй Беларусі * Брыль Янка, Запісы * Бураўкін Генадзь, Адзінокая зорка * Варонік Святлана, Гліняны сьвет * Велет Цемрык, Я вяртаюся ў горад * Жукоўскі Тадэвуш, Белы каменьчык ... Болей »

Дзеяслоў 09
html pdf

Дзеяслоў 09

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Быкаў Васіль, "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай...". Лісты Васіля Быкава да Ларысы Геніюш * Быкаў Васіль, Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Голубеў Дзяніс, Адпускаю на волю Любоў... * Грыль Франц Салес, Мастак магічнага... Болей »

Наша Ніва 12 (133) 1999
djvu pdf

Наша Ніва 12 (133) 1999

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Роднае слова 5(89)1995

Роднае слова 5(89)1995

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

# Арашонкава Ганна, Не варта ці няварта? # Баршчэўскі Лявон, «Верш такі—як дар прыроды...»: Старажытнагрэцкая лірыка і байка # Бацькова Зоя, Новая сустрэча са старымі знаёмцамі: Урок-канферэнцыя па аповесці I. Сяркова «Мы з Санькам у артылерыі» # Бунцэвіч Надзея, Пойдзем у оперу? Да Максіма!: Пра... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org