«Межы Айчыны пазначым крывёю!» Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Варшаве
2023-05-31 21:10
Больш за 10 гарадоў у чатырох розных краінах наведае ў чэрвені Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org з прэзентацыяй новых кніг Уладзіміра Арлова, якія выйшлі ў Беластоку. Падчас сустрэчаў у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве, Уладзімір Арлоў найперш прадставіць публіцы сваю новую кнігу
“Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча” – гаворыць кіраўнік Фонду Kamunikat.org. - Яе першую частку ў мінулым годзе рэжым прызнаў „эксрэмісцкай“. Уладзімір Арлоў зачытае таксама ўрыўкі са знакамітых
„Імёнаў свабоды” з 410 партрэтамі змагароў за свабоду беларускай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён. Будуць таксама іншыя кнігі, выдадзеныя Фондам
Kamunikat.org. У тым ліку найноўшае выданне
„Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі”.
Гэту апошнюю кнігу Уладзімір Арлоў учора (31.05.) ужо прэзэнтаваў у Беластоку падчас сустрэчы Гістарычнага Клубу Beer&History.
Большасць сустрэчаў будзе праходзіць менавіта з акцэнтам на Паўстанне Кастуся Каліноўскага, 160 гадавіну якога мы адзначаем у гэтым годзе.
Ва Уроцлаве (05.06.
https://fb.me/e/5PefnmNHP) творчая сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, прысвечаная беларускай гісторыі ХІХ ст., пройдзе пад лёзунгам „Змагарнае стагоддзе”, а у Бэрліне (07.06.
https://fb.me/e/YcCsnIpe) - пад паўстанскім заклікам «Межы Айчыны пазначым крывёю!» Падчас сустрэчы будуць раскрытыя новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага ды малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расейскіх карнікаў. Пісьменнік раскрые гэтыя тэмы ў адкрытай размове з публікай.
Пазней у Познані (06.06.
https://fb.me/e/17XSvfGo1) падчас сустрэчы
„Patria aeterna. Айчына - вечная” пісьменьнік будзе распавядаць пра псіхалогію творчасьці і тое, як нараджаюцца кнігі.
На гэтым паездкі Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org з прэзентацыямі новых кніх Уладзіміра Арлова не закончацца. У палове чэрвеня пісьменнік сустрэнецца з беларускай дыяспарай у Мілане, Балоніі і Рыме ў Італіі, а напрыканцы месяца – у сталіцы Літвы Вільні.