Менскія студэнты правялі «сядзячую акцыю» пратэсту
            
                2020-09-25 17:13
            
            
                        
                
25 верасьня каля паўсотні студэнтаў выйшлі на прыступкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, каб выказаць нязгоду з апошнімі падзеямі ў Беларусі. 
 Праз студэнцкія тэлеграм-каналы быў абвешчаны сядзячы пратэст, студэнты слухалі музыку, сьпявалі песьні.