- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З нізкага, колеру сілікатнага клею неба церусіць панылая імжа. Мая ватоўка змокла, дакучлівым цяжарам вісіць на плячах і не дае як след размахнуцца сякерай. Мы на пару з Лёнькам Свірыдавым высякаем калы. Сякеры тупыя, і даводзіцца замахвацца аж з-за спіны. У лоб даволі балюча ляскае шурпатая трэска, і я, паціраючы лабаціну, пераводжу дых. (фрагмент)