- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ранішні аўтобус з райцэнтра, у якім я быў адзіным пасажырам, на поўнай хуткасці ўкаціўся ў вёску, пранёсся па яшчэ пустой, вільготнай пасля начнога дажджу вуліцы, узляцеў на пагорак да будынка сельсавета, дзе яго ўжо чакалі з дзясятак вяскоўцаў. Мімаходзь вітаючыся са мной, яны жвава, з тлумам, падаліся ў салон, і толькі Цімошык, мой аднагодак і сябра, затрымаўся. Моцна паціскаючы маю руку, з блазнаватай усмешкай пахітаў галавой. (фрагмент)