- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Алеся Краўцэвіча, гэта своеасаблівая гісторыя, расказаная звычайнымі прадметамі – археалагічнымі знаходкамі, сярод якіх старая падкова, пячная кафля, разбітая міска і вышчэрбленая талерка. Усе гэтыя рэчы былі створаныя чалавечымі рукамі 400-500 гадоў таму, і нягледзячы на свой стан здольныя распавесці вельмі шмат. Ад іх, а лепш сказаць, аналізуючы іх, даведваемся пра рамётвы, якія існавалі на нашых землях у далёкія часы, пра звычаі і традыцыі рамеснікаў, пра тое якія матэрыялы і якя прылады яны карысталі. Крок па кроку, крышынка па крышынцы, рыска па рысцы адкрываецца нам мінулае. Складаецца цэласны вобраз і ўжо можам уявіць сабе рамесную майстэрню, самаго майстра і яго памочніка. Ведаем чым адрознівалься працы аднаго рамесніка ад другога, каторы з іх быў больш сучасны або больш таленавіты. Такія даследаванні зусім інакш прадстаўляюць і археалогію і наша стаўленне да знойдзеных у зямлі рэчаў, нават маленькіх фрагментаў. Кожны з іх, нават самы просты на першы погляд цвік, раскажа нашмат больш, чым можна было б спадзявацца. Кніга дарасавана шырокаму колу чытачоў, а перадусім дзецям сярэдняга школьнага узросту. (Н.Г.)