- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У метадычны дапаможнік "Матэрыяльныя і духоўныя скарбы Іванаўшчыны" уключаны практычна ўсе рухомыя і нерухомыя гістарычныя аб'екты раёна. Выданне адрозніваецца тым, што ў яго ўведзены выключна новы раздзел "Грамадзянскія могілкі" і падкрэслена неабходнасць пастаяннай увагі і клопату з боку мясцовых улад і грамадскасці да іх становішча. Акрамя таго, ў дапаможніку змешчаны спіс новавыяўленых нерухомых помнікаў, як сведчанне крапатлівай работы раённай камісіі па правядзенню грунтоўнага абследавання гісторыка-культурнай спадчыны раёна ў апошнія гады. Важна адзначыць, што большасць новавыяўленных гістарычных аб'ектаў маюць унікальныя архітэктурныя і мастацкія вартасці. Сістэматызацыя помнікаў праведзена паводле тэрытарыяльнага прынцыпу (матэрыял ў асноўным размяшчаецца па сельскім Саветам). Кожнаму помніку прысвячаецца абзорны матэрыял з кароткай даведкай.