be
pdf

Мастоўская Праўда 74-75-76

грамадзка-інфармацыйнае выданне Мастоўшчыны

Ушанавалі памяць паэта Міхася Явара. 26 ліпеня пісьменнікі Лявон Вашко, Васіль Якавенка, Юрась Гумянюк і актывісты руху «За свабоду» ўшанавалі памяць паэта Міхася Явара. Яны наведалі вёскі Лунна, Мінявічы і Падбараны. У Мінявічах 26 ліпеня 1903 года з'явіўся на свет будучы паэт. У вёсцы дагэтуль захавалася хата, дзе жыў Міхась Явар і недалёка ад якой ён скончыў жыццё самагубствам. Побач з вёскаю на беразе Нёмана ляжыць памятны камень прысвечаны паэту. Каля яго актывісты зачыталі вершы паэта. У населеным пункце Лунна грамадскія актывісты наведалі вуліцу, названую імем Міхася Явара і высаджаную ў яго гонар яварамі. На магіле паэта ў вёсцы Падбараны былі ўскладзены кветкі і запалены свечы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастоўская праўда
Выдаўцы і выдавецтвы: Алесь Зарэмбюк
  • Месца выхаду: Масты
  • Дата выхаду: 2009-07
  • Рэдактар: Зарэмбюк Алесь
  • Выдавец: Алесь Зарэмбюк
  • Copyright © 2009 by Мастоўская Праўда
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org