Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
epub
Федарэнка Андрэй, Жэтон на метро

Жэтон на метро

Раман

Федарэнка Андрэй

Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 16

Збор твораў у 25 тамах

Сцэнарыі: 1961—1982

Караткевіч Уладзімір

У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха» (1982), і творы, не абраныя для здымкаў рэдакцыйнай радай кінастудыі: поўная беларускамоўная версія сцэнарыя «Гнеўнае сонца» (1961), ку... Болей »


Разанаў Алесь, Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж

Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж

Разанаў Алесь

Пункціры - акупункціры: у іх свая паэтыка, свае стасункі з рэчаіснасцю. Сціслыя, як формулы, і красамоўныя, як малюнкі, яны ў звычайным распазнаюць істотнае і адрасуюцца ўсім і кожнаму. Кніга - самае поўнае выданне пункціраў Алеся Разанава (ад 1966 па 2017 год), і той, хто чытае, можа прасачыць па іх эвалюцыю самога жанру. Гравюры Кацярыны Дасько насычаюць кнігу ўзорамі бачання і робяць яе літаратурна-мастацкай. Болей »


pdf
Шніп Віктар, Трава бясконцасці

Трава бясконцасці

дзённікавы раман паэта

Шніп Віктар

Трава — гэта зялёнае святло. Трава — гэта жыццё. Трава — гэта мы. Яна высокая, як і ўсё, што было высокім у дзяцінстве. Яна глыбокая, як нашыя рэкі і азёры. Яна вечная, як нашая памяць. Яна бясконцая, як неба. І, чытаючы гэтую кнігу, кожны супольна з аўтарам зможа зайсці ў траву, якая была, ёсць і будзе. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 15

Збор твораў у 25 тамах

Пераклады і аўтапераклады

Караткевіч Уладзімір

У пятнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі ягоныя пераклады на беларускую мову паэзіі, прозы і драматургіі, а таксама асобныя аўтарскія і парадковыя пераклады ўласных вершаваных твораў на рускую мову, што ўзніклі ў сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1980-х гг. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 12

Збор твораў у 25 тамах

Эсэ-нарысы

Караткевіч Уладзімір

У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы — публіцыстычныя творы, пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным, нібы запрашае чытача задумацца над многімі праблемамі сучаснасці. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 13

Збор твораў у 25 тамах

Публіцыстыка

Караткевіч Уладзімір

У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы і эсэ-фельетоны, у якіх разглядаюцца розныя аспекты жыцця грамадства. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 14

Збор твораў у 25 тамах

Публіцыстыка. Літаратуразнаўства

Караткевіч Уладзімір

У першы раздзел чатырнаццатага тома Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым і трынаццатых тамах. У прыватнасці, змешчаны эсэ-рэцэнзіі, эсэ-лісты, матэрыялы для газеты «Баявая вахта», інтэрвью і артыкулы, напісаныя ў суаўтарстве. Другі раздзел тома складаюць літаратуразнаўчыя даследванні пісьменніка. Болей »


pdf
Саверчанка Іван, Улада пячаткі

Улада пячаткі

Легенда, аповесцуь, містэрыя і эсэ

Саверчанка Іван

«Я зрабіў пераклады помнікаў старажытнага беларускага пісьменства на рускую мову — яны шырока выкарыстоўваюцца студэнтамі краін СНД. Таксама ёсць гістарычныя кнігі з нарысамі і эсэ. «Улада пячаткі», напрыклад, «Бляск Кароны». Гэта пра нашых знакамітых асобаў, пачынаючы ад Рагвалода, у тым ліку пра Міндоўга, Вітаўта, Сапегу» Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 8

Збор твораў у 25 тамах

Каласы пад сярпом тваім. Зброя

Караткевіч Уладзімір

Восьмым томам Збору твораў Уладзіміра Караткевіча завяршаецца публікацыя корпуса тэкстаў «Каласы пад сярпом тваім». У том ўвайшлі другая кніга рамана «Сякера пры дрэве», першыя два раздзелы працягу рамана (з кнігі «Брань»), раздзел «Студзеньскім цёмным світаннем» (з кнігі «Груганнё»), а таксама аповесць «Зброя». Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-62]   Наступная   Апошняя

Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 1 (0)

05-Aug-10 13:59

Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 1 Уклад., пер. на беларус. мову В. К. Гардзея; іл. Наталлі Суставай і Мікалая Казлова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 286 с.: іл. – (Казачны (...) Болей »

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (0)

05-Aug-10 13:59

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім Раман : для ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 814 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0879-8 «Каласы пад сярпом тваім» (...) Болей »

Кандратаў Мікола. Вершы і зоркі (0)

05-Aug-10 13:59

Кандратаў Мікола. Вершы і зоркі Мікола Кандратаў. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. ISBN: 978-985-02-1068-5 Для Міколы Кандратава паэзія — пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе (...) Болей »

Грахоўскі Сяргей. Зона маўчання: аповесць (0)

05-Aug-10 13:59

Грахоўскі Сяргей. Зона маўчання: аповесць Для ст. шк. узросту / Сяргей Грахоўскі; прадм. Л. Гарэлік. — Мінск: Маст. літ., 2008. — 238 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1067-8 Аповесць беларускага пісьменніка (...) Болей »

Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця (0)

05-Aug-10 13:59

Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця Раман : для ст. шк. узросту / Саламея Пільштынова : пер. з пол. мовы М. Хаўстовіча; прадм. А. Мальдзіса.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 333 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: (...) Болей »

< Previous 1234567891011121314 Наступная