- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыямі, штрафуюць на падставе пратаколаў, складзеных міліцыяй паводле адвольна трактаванай імі часткі 2 арт. 22.9 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў, якая прадугледжвае адказнасць за незаконны выраб і/ці распаўсюд прадукцыі СМІ. Падобная практыка распачалася з траўня 2014 года. За 2014-2016 гг. журналісты былі аштрафаваныя паводле гэтага артыкула 48 разоў. Ва ўсіх выпадках падставай для прыцягнення іх да адказнасці стаўся не змест іх матэрыялаў, а сам факт іх з’яўлення ў замежных СМІ. У большасці выпадкаў пераследуюцца журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”. Гэты тэлеканал уваходзіць у структуру Польскага тэлебачання, але пазіцыянуе сябе як першы незалежны тэлеканал Беларусі.