Маша Забара: беларускі голас Амэрыкі
2021-09-01 22:17
23-гадовая Марыя Забара стала папулярнай пасьля публікацыі відэа ў Instagram пра інцыдэнт з Ryanair, якое набрала больш за мільён праглядаў.
Калі МВФ абвесьціла, што вылучыць для Беларусі амаль мільярд даляраў, яна выйшла на адзіночны пікет пад будынак МВФ і запусьціла цэлую пратэставую плынь. Цяпер яе называюць беларускім голасам Амэрыкі.
Марыя расказала Свабодзе пра дзяцінства ў Беларусі, рэакцыю на пікеты МВФ і тое, чым амэрыканская дыяспара можа дапамагчы Беларусі.