Марыя Калеснікава знаходзіцца за кратамі ўжо 1000 дзён
2023-06-04 23:10
Адну з лідарак пратэстаў 2020-га Марыю Калеснікаву трымаюць за кратамі ўжо 1000 дзён: яе выкралі ў цэнтры Мінска 7 верасня 20-га, пасля чаго паспрабавалі выціснуць з краіны, але Марыя парвала пашпарт.Рэжым абвінаваціў Марыю ў спробе “захопу ўлады” і пакараў 11 гадамі калоніі. Апошнім часам ад Калеснікавай няма ніякіх вестачак: нічога не вядома ў тым ліку пра яе здароўе, якое не так даўно пагаршалася.
"Дзе ты цяпер? Чаму няма лістоў? (…) Я не ведаю адказаў на гэтыя пытанні таму што цябе, як і шматлікіх іншых, хаваюць ад нас і ўсяго свету”, — кажа ў звароце да Марыі Калеснікавай яе сястра
Таццяна Хоміч.