- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У каханні, у тым, ці зрэалізуецца яно дарэшты, не толькі ад узаемнай прыхільнасці ды моцы пачуцця ўсё залежыць. Часам гэта толькі выдае, што каханне досвед папярэдні (не мае нават значэння - удалы ён ці не) можа адолець. Насамрэч досвед часта мацнейшы за пачуццё, ён зазвычай і перамагае. Асабліва, калі ўеўся ў цябе і ні сілы не маеш, ні жадання працівіцца ягонаму дыктату. Вось, здаецца, нешта новае на даляглядзе, свет у вакне, а як распарадзіцца ім, - не дасі рады. Бы з памідорынаю той падчас абеду, што і вабіць пакласці на талерку, і боязна: пачнеш рэзаць, а яна возьме ды пырсне з-пад ножыка на каторага з суседзяў, як некалі было ўжо - памятаеш - аднойчы. Зрэшты, у кожнага свой досвед, і колькі досведаў, гэтулькі і гісторый. (фрагмент)