«Мару ўзялі ў палон, але зіма сыдзе імкліва». Nizkiz прэзэнтаваў новую песьню
2021-04-02 20:25
Знаны магілёўскі гурт Nizkiz выпусьціў новую песьню «Блізка» і чорна-белы кліп да яе.
Песьню таксама можна паслухаць на музычных сэрвісах.
Летась у кастрычніку Nizkiz прэзэнтавалі кліп на песьню «Правілы», зьняты падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
Гурт існуе з 2008 году, выпусьціў 5 альбомаў. У 2012 годзе атрымаў тры прэміі ў намінацыі «Дэбют году».
У рэпэртуары — кампазыцыі на беларускай і расейскай мовах.
Ад жніўня і да сёньня многія творцы прысьвяцілі нямала песень палітычным пратэстам і сытуацыі ў Беларусі. На Youtube зьбіраюць гэтыя трэкі ў адзін
плэйліст — цяпер у ім амаль
600 кампазыцый.