- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
А восьмай вечара тупкі пляц каля клуба ажывае. Сюды і мальцы на матацыклах пад’язджаюць, і падшпаркі на роварах, і старыя цёткі да клуба клыгаюць, сюд-туд прыкладаючы далоні да броваў і паглядаючы ў канец бальшака. Гэтым часам з Азярышча прыязджае рэйсавы аўтобус. Людзі вяртаюцца з горада наладаваныя, таму сямейнікі іх і пераймаюць, каб паднесці хатулі. Я таксама таўкуся ля клуба, бо сёння прыязджае мой сябар Мішка Канапелька. Мішка яшчэ ў ліпені паехаў да дзядзькі ў Невель, і вось цяпер вяртаецца. Сустракаю Мішку не толькі я, але і ягоная сястра Нюрка. Тая ўся змучылася, аўтобус выглядаючы. Відаць, гасцінцаў чакае. (фрагмент)