- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За сэмінар з удзелам служыцеля пратэстанцкай царквы звольнена 15 супрацоўнікаў дома культуры г. Валожына, Менская вобл. 28 сьнежня 2006 г. зь ініцыятывы аддзела культуры Валожынскага райвыканкаму ў Доме культуры прайшоў сэмінар на тэму сям’і з удзелам Уладзімера Голікава, служыцеля менскай царквы «Дабравесьце». Уваход на мерапрыемства быў вольным, у залі прысутнічала каля 40 чалавек. На двадцатай хвіліне сэмінара выступ служыцеля быў перарваны намесьнікам старшыні Валожынскага выканкаму па ідэалягічнай працы А. Бобрыкам, які запатрабаваў неадкладна спыніць лекцыю. Праз два дні, 30 сьнежня, была праведзеная пазачарговая нарада райвыканкаму, на якой было прынятае рашэньне аб звальненьні пятнаццаці супрацоўнікаў Дома культуры.