„Малпін гай ды іншыя гісторыі. Працяг…”
2021-06-05 19:42
„Малпін гай ды іншыя гісторыі. Працяг…” – такую назву мае выстава прац Маргарыты Дмітрук, што ўжо ў бліжэйшы панядзелак, 7 чэрвеня адкрыецца ў галерэі Цэнтра культуры ў Элку.
Маргарыта Дмітрук мастачка родам з Бельска Падляшскага, выпускніца Менскай мастацкай акадэміі і Акадэміі мастацтваў у Варшаве, дзе і зараз працуе прафесарам на кафедры графікі. У сваіх працах вельмі часта ўзгадвае роднае Падляшша.
Элцкая выстава „Малпін гай ды іншыя гісторыі. Працяг…” складаецца з двух частак – кажа мастачка:
– Выстава паводле кнігі, дзе будзе паказана дзве гісторыі. Адна гісторыя называецца „Малпін гай”, гэта гісторыя на 44 старонках, якую я намалявала. Гэта комікс, запіскі штодзённасці. Другая частка выставы – гэта да кнігі Войцеха Мікалюшкі, якая выйшла ў 2019 годзе.
Выстава „Малпін гай ды іншыя гісторыі. Працяг…” Маргарыты Дмітрук будзе працаваць у галерэі Цэнтра культуры ў Элку да 4-га ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя