- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2008 годзе Днепра-дзвінская археалагічная група Інстытута гісторыі НАН Беларусі (кіраўнік – В.І.Шадыра) у адпаведнасці з планам НДР Інстытута праводзіла палявыя даследаванні па тэме: “Матэрыяльная культура насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў першабытную і сярэдневяковую эпохі (сістэматызацыя, класіфікацыя і інтэрпрэтацыя крыніц) і, у прыватнасці, па аўтарскаму раздзелу: “Матэрыяльная культура і заняткі насельніцтва днепра-дзвінскага міжрэчча ў І тысячагоддзі н.э. (па матэрыялах раскопак у рэгіёне возера Сялява Крупскага раёна)”. Былі працягнуты раскопкі селішча ва ўрочышчы “Выспянская гара” на востраве возера Сялява каля в.Клішана Крупскага раёна Мінскай вобласці.