- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адна дзяўчынка нядаўна распавядала, як яна пачала Адвэнт: - Мы з сябрамі сабраліся на «андрэйкі» - так весела было! «Андрзйкі» - гэта свята ў гонар апостала Андрэя, якое адзначаецца 30 лістапада A паколькі сёлета праз дзень распачынаўся Адвэнт, то дзеці i сабраліся перад постам павесяліцца. Добрая справа. Якія там былі забавы ды гульні, пытаюся? Розныя, - адказвае, - я ўсяго i не ўспомню! Але самае цікавае было, калі пачалі варажыць, розныя карцінкі воскам на вадзе выліваць... I тут мне зрабілася, сябры, вельмі сумна, бо што агульнага мае апостал Андрэй з варажбою воскам на вадзе, якая паходзіць з Турцыі? I пры чым тут Адвэнт?