be
pdf

Малебень з канонам да Сьвятамучаніка Георгія Бортніка

З канвалютам службы ў дзень памяці 1 лістапада

Сын праваслаўнага сьвятара Венэдыкта Бортніка. Бацька служыў і жыў у вёсцы Забор’е цяперашняга Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Магчыма, ён там і нарадзіўся. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі быў сябрам Саюза Беларускай Моладзі на Глыбоччыне, быў у Альбярцінскай школе. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну. З восені 1944-га — сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі. Вайсковец Першага кадравага беларускага батальёну. У пачатку 1945 г. закончыў падафіцэрскую школу ў Баварыі, з красавіка 1945-га служыў камандзірам дружыны 3-га батальёна дывізіі Зіглінга. З траўня 1945 г. быў у амерыканскім палоне. Знаёміца з архіяпіскапам Пінскім Аляксандрам (Іназемцавым), ад якога бярэ дабраславеньня на павяртаньня і прыняцьця сьвятарскае годнасьці. Як рэпатрыянт у сьнежні 1945-га вярнуўся ў Беларусь, у Пліскі раён Полацкай вобласьці (цяпер Глыбоцкі раён). З 1947 г. вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай сэмінарыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2007
  • Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Copyright: © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Складзены сьвятаром Сяржуком Горбікам дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org