- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар кнігі, складзенай з гістарычных аповесцей «Друеўскі ваўкалак», «Спіраль гісторыі» і «Праклён мітрапаліта Феафіла» (апошняя дала назву выданню) – празаік з Браслаўшчыны Уладзімір Мажылоўскі. Яго дэбют на старонках часопіса «Маладосць» адбыўся два гады таму і быў адзначаны цікавасцю чытачоў. Не дзіўна: гістарычныя аповесці Уладзіміра Мажылоўскага чытаюцца лёгка і захапляльна, яны досыць насычаны паваротамі сюжэтаў і яскравымі вобразамі. Як удаецца пісаць пра тое, што адбывалася стагоддзі назад? З якімі крыніцамі працуе аўтар? Якія прыёмы выкарыстоўвае, каб выпісаць героя: шараговага дробнага шляхціца – адна справа, княза Канстанціна Астрожскага – зусім іншая, ці не так?