- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мясьціны каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну могуць быць прызнаныя мэмарыяльнымі. Пра гэта гаворыцца ў адказе зь Віцебскага аблсавету, дасланым старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанціну Смолікаву. Паводле ліста з аблвыканкаму, цяпер вывучаюцца вынікі пошукавых прац, якія праводзіліся ў траўні гэтага году з удзелам 52-га пошукавага батальёну і супрацоўніка Інстытута гісторыі Акадэміі навук Алега Іова. Згодна з высновамі навукоўца, «сабраныя знаходкі (гільзы, абутак, манэты, гузікі і г.д.), чарапы з агнястрэльнымі раненьнямі і сам спосаб пахаваньня зьяўляюцца ўскоснымі доказамі масавых рэпрэсій пэрыяду 1937–38 гадоў». У лісьце таксама гаворыцца, што неабходна правесьці яшчэ шэраг адмысловых дасьледаваньняў і экспэртызаў, і па выніках будзе прынята рашэньне наконт наданьня гісторыка-мэмарыяльнага статусу гэтым мясьцінам.