- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6 красавіка ў цэнтральнай сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) адбыўся чарговы Сойм Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Кіруючым органам Фронту былі разгледжаныя пытаньні аб палітычнай сытуацыі, аб чарговых пагрозах уладаў Народнаму мэмарыялу у Курапатах, аб адзначэньні 101-й гадавіны БНР, аб сытуацыі з партыйнымі офісамі ў Менску і ў рэгіёнах, а таксама былі прынятыя дзьве палітычныя заявы. Пасяджэньне Сойму пачалося з хвіліны маўчаньня па беларускім палітыку Сямёну Домашу, кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2001 года, які пайшоў з жыцьця сёлета ў лютым. У сваім дакладзе пра палітычную сытуацыю старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў спыніўся на хваравітай рэакцыі расейскіх СМІ і прарасейскай “пятай калоны” на студзеньскі заклік Партыі БНФ да больш шырокага ўжываньня беларускай мовы, выкладзены ў заяве “Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы“.