- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень 26 лютага 2017 году віцебчукі запомняць надоўга. Абурэньне дэкрэтам №3 вывела на акцыю пратэсту вялікую колькасьць грамадзянаў. Такіх праяваў пратэставых настрояў у месьцічаў не было, бадай, з часоў перабудовы. Народ пачаў зьбірацца на плошчы Перамогі а дванаццатай. Праз паўгадзіны колькасьць незадаволеных «дармаедзкім» дэкрэтам дасягнула дзьвюх тысяч. Такога ў Віцебску яшчэ не было. Вельмі паказальны той факт, што на процілеглым баку плошчы, дзе народ сьвяткаваў Масьленіцу, колькасьць удзельнікаў была на парадак меншая.