- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI скліканьня, якія адбыліся 11 верасня, былі зладжаныя паводле звычайнай для Беларусі схемы татальных незаконных маніпуляцыяў. Нязьменнасьць прынцыповых недахопаў выбарчага заканадаўства, шматлікія факты перасьледу і ціску на кандыдатаў ад Партыі БНФ, а таксама дадзеныя назіральнікаў Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” (роўна як і паведамленьні нешмалікіх прадстаўнікоў Фронту, якія былі ўключаныя ў склад выбарчых камісіяў) аб меньшай за неабходныя 50% рэальнай яўцы ды адсутнасьць адкрытага падліку галасоў на шматлікіх участках у Менску ды іншых буйных гарадах яскрава сьведчаць: Палата прадстаўнікоў шостага скліканьня, як і ўсе папярэднія склады гэтага органа, з’яўляецца прызначанай, а не абранай народам на свабодных і справядлівых выбараx, і ня можа адлюстроўваць палітычную волю беларусаў.