- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыхары вёскі Рудня Бялыніцкага раёна спрабуюць дамагчыся ад мясцовых уладаў абсталявання пешаходнага пераходу праз аўтатрасу Мінск -Магілёў у накірунку аграгарадка Вялікая Машчаніца, каб мець магчымасць наведваць амбулаторыю і краму ў гэтым населеным пункце. Мясцовыя ўлады пакуль на звароты грамадзян рэагаваць не жадаюць. Між тым большасць насельніцтва вёскі Рудня складаюць састарэлыя пенсіянеры, аб вялікім клопаце дзяржавы пра якіх пастаянна сцвярджаюць дзяржаўныя СМІ. Пасля завяршэння будаўніцтва аўтатрасы Магілёў - Мінск для таго, каб наведаць амбулаторыю ў аграгарадку Вялікая Машчаніца, жыхары вёскі Рудня павінны рабіць аб'езд у чатыры з паловай кіламет-ры па шашы Бялынічы-Быхаў і Бялынічы-Машчаніца. Між тым адлегласць напрасткі да амбулаторыі складае крыху больш за кіламетр, аднак пры будаўніцтве аўтатрасы будаўнікі не паклапаціліся пра абсталяванне пешаходнага пераходу, ды і аўтатраса з абодвух бакоў агароджана сеткай.