be
Мадэрная гісторыя Беларусі
Спампаваць
pdf

Мадэрная гісторыя Беларусі

Туронак Юры

Збор публікацыяў і досьледаў выдатнага беларускага гісторыка Юр’я Туронка стаўся выдатным навуковым зборам па вывучэньні цёмных і скрытых ад нас старонак беларускай гісторыі. Натуральна, што знаходжаньне гісторыка ў Польшчы спрычынілася да асаблівай увагі ў дасьледваньні менавіта тэматыкі Падляшша і Беласточчыны. Сам збор публікацыяў быў падабраны спадаром Туронкам ў адпаведнасьці з навуковай каштоўнасьцю. Важнае мейсца ў выданьні аддадзенае вывучэньню праблемы асьветы на этнічных беларускіх землях Беласточчыны ў розныя пэрыяды. Юры Туронак стаў перашым распрацоўшчыкам і дасьледнікам тэмы беларускай адукацыі ў гады нямецкай акупацыі, пры гэтым многія зь яго досьледаў пабачылі сьвет у Польскай Народнай Рэспубліцы, і як адзначае сам гісторык, у БССР такая б тэма для досьледаў прывяла б непрыемнасьцяў з савецкай уладай. Юры Туронак у рэчышчы беларушыны ў Польшчы таксама значнае мейсца адводзіць дзейнасьці Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, якое ўзьнікла ў 1956 годзе ў Польшчы.

Беларускія аўтары: Туронак Юры
Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут Беларусістыкі
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: Булгакаў Валер
  • Выдавец: Інстытут Беларусістыкі
  • Выдавецтва/ друкарня: Інстытут Беларусістыкі
  • Памеры: 877с., 13л.іл., 27см
  • ISBN: 978-80-86961-13-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Літаратуразнаўства, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-1687
  • Дадатковая даведка: Кніга выдадзена пры інфармацыйнай падтрымцы фонду «Чалавек у нядолі» --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org