be

Мацкевіч Уладзімір

Мацкевіч Уладзімір

Мацкевіч Уладзімір нарадзіўся ў 1956 годзе ў Сібіры ў сям'і рэпрэсаваных беларусаў. Уся сям’я вярнулася ў Беларусь у кастрычніку 1966 года і пасялілася ў Гродне. Вучыўся ў Леніградскім універсітэце і быў вучнем Георгія Шчадравіцкага, удзельнікам Маскоўскага метадалагічнага гуртка.

У Беларусь вярнуўся ў 1994 годзе, заснаваў Агенцтва гуманітарных тэхналогій і аб'явіў праграму Культурнай палітыкі па пераўтварэнні Беларусі ў сучасную дэмакратычную краіну. Дэвіз і сутнасць гэтай праграмы – Думаць Беларусь!

У 1994—1997 гадах быў распрацоўшчыкам, аўтарам і вядучым трох цыклавых перадач на беларускім тэлебачанні: «Гэта мы не праходзілі», «Выбар». З 2012 года — вядучы праграмы «Размова дня» тэлеканала «Белсат».

Быў ініцыятарам і ўдзельнікам «Менскага філязофскага кола» — творчага аб’яднання мінскіх гуманітарыяў, якое дзейнічала ў др. пал. 1990-х — пач. 2000-х гадоў. Удзельнічаў у працы над складаннем «Новейшего философского словаря» и «Всемирной энциклопедии».

У 2010 годзе заснаваў Лятучы ўніверсітэт. Чытае лекцыі, вядзе курсы і семінары.

З’яўляецца аўтарам кніг і вялікай колькасці публіцыстычных артыкулаў і каля 50 навуковых прац па пытаннях палітыкі, культуры і трансфармацыі адукацыі.

Жыве ў Мінску.

Мацкевіч Уладзімір. Выданьні

Адукатар 1 (22) 2012
pdf

Адукатар 1 (22) 2012

Часопіс нефармальнай адукацыі

Наш часопіс ужо неаднойчы звяртаўся да разгляду розных аспектаў такой з’явы, як грамадзянская адукацыя1. Падставай прысвяціць ёй чарговы нумар стаў праект «Грамадзянін.BY», арганізатарам якога выступіла Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы. У межах праекта адбыўся шэраг канферэнцый і круглых сталоў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org