Людміла Івашына: Паспрабую перадаць Дзянісу лекі ў турму
2021-07-03 11:36
Журналісту Дзянісу Івашыну ў карцары гарадзенскай турмы стала кепска. Пра гэта яго маці Людміла Івашына даведалася ад адваката.
Пра тое, што адбываецца з Дзянісам спадарыня Людміла паразмаўляла з нашым журналістам Сяргеем Апановічам – Начальнік медчасткі распавёў пра стан Дзяніса. Ён сказаў, што гэта не інфаркт. На фоне пастаяннай стрэсавай сітуацыі ў Дзяніса пачаліся праблемы з сэрцам. Наперадзе незразумела чаго чакаць.
Як кажуць медыкі, з якімі я кансультавалася, наперадзе могуць быць многа праблем і інфаркт таксама можа быць. Прапісалі лекі, заўтра панясу яму плюс вітаміны. Пасля першага карцару ён прасіў перадаць яму сардэчыя лекі і вітаміны, але ў нас нічога не прынялі.
Гарадзенскага журналіста, рэдактара беларускай версіі службы ІнформНапалм Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года.
Па словах яго маці Людмілы Івашынай, на яго штодня аказваецца ціск і патрабуюць напісаць прызнанне пра яго вінаватасць, але вось ужо амаль 3,5 месяцы ён не ідзе на супрацу са следствам.