- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
– Ты можаш мяне пакінуць у спакоі хоць на гадзіну? – Лёшка не адвёў позірк ад манітора ў бок маці, якая прыпынілася ля яго, сказаў спакойна, але з нейкім металічным прысмакам, якога маці раней не чула. І таму яна ўтрапёна глядзела на сына, ніяк не чакаючы такога тону. – Ну, чаго ты маўчыш? – працягнуў Лёшка, рэзка крутнуўся разам са стулам. Гэты стул, як і новы сапраўдны камп’ютарны стол, зроблены майстрамі па чарцяжах самога Лёшкі, з’явіліся ў яго пакоі толькі месяц таму, якраз перад пачаткам заняткаў. Лёшка на гэта зарабіў сам – напісаў некалькі праграм па заказах, некалькі адладзіў. (фрагмент)