- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напэўна, ніколі беларусы не адзначалі Дзень Волі так шырока і так масава, як сёлета. На жаль, выключна за кошт тых, хто сёння знаходзіцца па-за межамі Бацькаўшчыны. “Рускамірскі” лукашэнкаўскі рэжым і раней ніколі не быў беларусацэнтрычным, а пасля 2020 года відавочна перастаў хаваць сваю антыбеларускую існасць. Але ні эміграцыя, ні рэпрэсіі не забілі ў беларусах павагі да свайго — як сваёй гісторыі, так і сваёй культуры.