Лукашэнка пагадзіўся прызнаць Крым расійскім?
2021-06-02 15:37
"Белавія" пачне лётаць у Крым. Магчыма. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка па вяртанні з Сочы.
Маўляў, у Беларусі там ёсць свой санаторый і трэба ж беларусам да яго неяк дабірацца. Да ўсяго, з’явілася інфармацыя, што следчым з так званай ЛНР дадуць магчымасць дапытаць Рамана Пратасевіча.
Чым небяспечнае аднаўленне палётаў "Белавія" ў Крым? Ці азначае дазвол на допыт Пратасевіча прадстаўнікамі так званай ЛНР прызнанне Беларуссю гэтага ўтварэння? Якой будзе рэакцыя Украіны і Захаду на такія дзеянні Мінска?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Украінскага інстытута будучыні
Ігар Тышкевіч.