Ліцьвінка сярод Падляшоў
2021-06-05 19:33
Так называюць мясцовыя жыхары Маргарыту Раманюк – родам з Новага Ляўкова, якая разам з сям’ёй пасялілася ў Вілюках, што ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Маргарыта Раманюк – народная творца па ткацтве. Амаль дваццаць гадоў тчэ рознакаляровыя палавікі, а падчас майстар-класаў вучыць ткацтву дзяцей і дарослых. Як узгадвае, ткаць навучыла яе свякроў і з таго часу кросны сталі неад’емнаю часткаю яе жыцця:
– Спярша рабіла кручком кружкі з адрэзкаў тканін… Пасля так сабе падумала – “У свякрухі бачыла кросны стаяць.”. Папрасіла і яна мяне навучыла. Пачаткі то такія былі… Ну непрыгожа мне гэта атрымлівалася. Сцежкі рабіліся ў аснове. Аднак, памалу, памалу ўжо пятнаццаць гадоў прайшло. І людзі пачалі гэтым цікавіцца. Такая мода. І зараз некаторыя прыязджаюць. выкідаюць дываны а засцілаюць тканыя палавікі.
Маргарыта Раманюк родам з Новага Ляўкова, а зараз з Вілюкоў на Гайнаўшчыне – будзе героем бліжэйшай перадачы з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі.Людзі”.
Запрашаем кожную нядзелю а 12.05 і 20.05 паводле польскага часу.
Паўтор у наступную суботу ў 17.05 перад Падляшскім канцэртам пажаданняў.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара