Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на экспазіцыю, прысвечаную асобе і творчасці літаратара
2023-11-30 14:51
Выстава прадстаўляе час маладосці Петруся Броўкі і 35 год жыццёвага шляху паэта праз церні эпахальных змен да абсалютнага поспеху.
Музей імкнецца паказаць асобу творцы з розных бакоў – у сямейным асяроддзі і на афіцыйных мерапрыемствах, як звычайнага чалавека і як паэта, з гуманістычнай і акрыленай творчасцю, часам наіўнай і рамантычнай, але заўсёды шчырай, як і ён сам.
Выстава працуе з 30 лістапада 2023 года па 1 верасня 2024-га.