be
pdf

Літаратурная Беларусь 2 (162) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Яраслаў Пархута, чыё 90-годдзе адзначаем сёлета, 8 сакавіка, — з ліку маіх любімых пісьменнікаў. Ды не таму, што ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй, а таму, што быў вельмі чуйны да людскіх боляў, да народных бедаў і ўмеў мабілізаваць Богам дадзены талент — нягледзячы на самыя складаныя абставіны. Наканаванай справе служыў самаахвярна. Мала хто ведае, што ён перажыў клінічную смерць, калі яму споўнілася крыху больш за шэсцьдзясят. Пра тое выпрабаванне гаворыць нам ягоны цяжкі сон, апісаны класічна. «Мяне вялі на расстрэл. Хто вёў — не ведаю. Усе яны былі ў масках», — такі пачатак сну. Яго на хаду абвінавачвалі тыя трое, што былі ў масках: «Ты аднойчы здрадзіў каханай! Ты аднойчы пакрыўдзіў дзіця! Ты аднойчы не падаў жабраку!» Ён, спадзеючыся на літасць, апраўдваўся: «Каханая ж пакінула мяне! Дзецям уласціва памыляцца. А кавалка хлеба і сам, бывала, не меў». Яму сказалі: «Усё адно грэх твой вялікі». І загадалі: «Спыніся і павярніся!» Ён спыніўся і павярнуўся. «Ударыла ў сэрца, і яно зайшлося ад болю». Ён закрычаў. Але голасу не пачуў свайго. Затое пачуў іншы — знаёмы і блізкі: «З вяртаннем, дружа!».

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-02
  • Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
  • Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org