- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя кнігі «…Натуральны, як лінія небасхілу». Леанід Дранько- Майсюк выступіў як аўтар-дакументаліст, напісаўшы «архіўную аповесць» пра маладога Максіма Танка. Уласна, словы самога Максіма Танка і сталі назвай для прэзентаванага выдання. Так ён сказаў пра сябе самога, калі выйшаў на вуліцы Вільні з турмы.