en
pdf

Літаратурная Беларусь 11 (195) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Гісторыяй ім, аднагодкам — Янку Купалу і Якубу Коласу, — было наканавана стаць спарышамі-блізнятамі. Стаць «анфасам» і «профілем» беларускай літаратурнай выявы, «арлом» і «рэшкай» медаля нацыянальнага творства. Дзесяцігоддзямі літаратуразнаўства замацоўвала іх у гэтай ролі. Хоць паміж Купалам і Коласам — як паміж агнём і вадой — прамежак не ў адну стыхію-постаць. Паміж Народнымі Купалам і Коласам мог бы ўзнікнуць народны Цішка Гартны, маглі б стаяць Нацыянальныя Максімы: Багдановіч і Гарэцкі. Але ў медаля — толькі два бакі. І калі летуценны «арол» Купала прыходзіў і прыходзіць да нас у некалькіх іпастасях («нашаніўскім», «бэнээраўскім», «бэсэсэраўскім»), Колас выглядае арганічным і «аднатварым» маналітам. Ён — найдасканалае і найтыповае выяўленне нашай нацыянальнай ментальнасці, нашых дасягненняў і хібаў, нашага і першага, і другога Я. (Алесь Пашкевіч, Зямля і неба Якуба Коласа. Да 140-годдзя з дня нараджэння, фрагмент)

Catalog: Kamunikat.org
  • Publication Place: Мінск
  • Publication Date: 2022-11
  • Copyright © 2022 by Літаратурная Беларусь
  • Book Collection: KAMUNIKAT
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org