Літаратурная Беларусь, № 8, 2023
2023-08-31 10:22
Перад вамі – свежы жнівеньскі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь».
Разважаем пра найважнейшыя пытанні духоўнай культуры з Аляксеем Рагулем, разбіраем міфы гісторыі беларускай літаратуры з Анатолем Сідарэвічам, друкуем новыя творы паэзіі і прозы, пішам пра пісьменнікаў мінулага, гутарым пра актуальнае і сучаснае ў сусветнай літаратуры...
Змест жнівеньскага нумару (№8, 2023):
ФОРУМ: артыкулы Аляксея РАГУЛІ «Пра годнасць і сорам у культуры» і Анатоля СІДАРЭВІЧА «Да гісторыі аднаго міфа»
ПРОЗА: аповед
Віктара САЗОНАВА «Медаль з выявай Леніна» і
мініяцюры Тацяны АЛЕНЦІК
ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Марыі БАРАВІК «Багатворчы знак» і Дзяніса СІДАРОКА «Соннае сонца»
КАНСПЕКТ: два эсэ Людмілы ХМЯЛЕЎСКАЙ і артыкул «Эліза Ажэшка — каралева польскай прозы на Гарадзеншчыне» Лявона КАРПОВІЧА
ЛЕКТОРЫЙ:
Анатоль ТРАФІМЧЫК пра турму і творчасць Якуба КОЛАСА («Нам тут радасці няма»)
ГІСТОРЫІ: артыкул Дар’і СІРАЦІНСКАЙ «О. Генры: аптэка, турма, літаратура»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Прыемнага чытання!
Сачыць за абнаўленнямі можна і на нашай старонцы ў
Facebook.
А таксама запрашаем падпiсвацца на наш
Telegram.
У няпростыя часы – будзьма трымацца разам!
Каманда
"Літаратурнай Беларусі"