Перад вамі – летнія нумары культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» (у прымацаваных файлах). Узгадваем Васіля Быкава, друкуем новыя творы паэзіі і прозы, пішам пра пісьменнікаў мінулага, гутарым пра актуальнае і сучаснае ў сусветнай літаратуры.
Змест ліпеньскага нумару (№7, 2023)
ПАМЯЦЬ: «Споведзь самотніка» – да 70-годдзя з дня народзінаў і 20-годдзя заўчаснай смерці паэта і літаратурнага перакладчыка Васіля САХАРЧУКА (вершы аўтара і згадкі сяброў)
ПРОЗА: аповед Галіны ЛЮМАРАВАЙ «На мёртвым»
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Міхася ЗІЗЮКА «Тры жанчыны і сабака»
ГІСТОРЫІ: эсэ Андрэя ЦУНСКАГА «Шарль Пэро – без ка́зак»
ПЕРАКЛАДЫ: «Гасцінец» – украінскія вершы Дмытра ПАЎЛЫЧКІ, Галіны КІРПА, Аксаны СЕНАТОВІЧ у перастварэнні Сяргея ПАНІЗНІКА і беларускамоўныя вершы ўкраінскай паэтэсы Наталкі ПАЗНЯК
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Змест чэрвеньскага нумару (№6, 2023):
ПРОЗА: апавяданне Міколы ІЛЬЮЧЫКА «Няўзятая вышыня»
АРХІЎ: 20 гадоў без Васіля БЫКАВА — лісты пісьменніка сябрам
ПАЭЗІЯ: паэма Васіля МАКАРЭВІЧА «Празорца», прысвечаная светлай памяці Васіля БЫКАВА
ГУТАРКА:
Васіль БЫКАЎ пра дэмакратыю і псіхалогію, камунізм і ідэалагічны таталітарызм, прыватную ўласнасць і адбудову нацыянальнай дзяржавы — «Сёння сумленны чалавек можа толькі развесці рукамі…»
ЗГАДКІ: словы пра Васіля БЫКАВА Рыгора БАРАДУЛІНА, Генадзя БУРАЎКІНА, Сяргея ЗАКОННІКАВА, Дануты БІЧЭЛЬ, Уладзіміра НЯКЛЯЕВА, Юрася ЗАЛОСКІ, Адама ГЛОБУСА
ПАЭЗІЯ: вершы Марыі БАРАВІК, Марыі НОВІКАВАЙ, Ілоны СЦЯЦКО і Ірыны ГРУМАНДЗЬ
ПАЭЗІЯ: «Райская нізка» Уладзіміра МАРОЗА
ЮБІЛЕЙ: «Загадка Лоркі» — эсэ Сяргея ШАРГУНОВА да 125-годдзя паэта
ГІСТОРЫІ: артыкул Алены ДАРАФЕЕВАЙ пра фінска-шведскага пісьменніка Сакрыса ТАПЕЛІЮСА (1818—1898) «…Не толькі казачнік»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Прыемнага чытання!
Знайсці мінулыя выпускі нашага выдання можна на сайце Інтэрнэт-бібліятэкі
KAMUNIKAT.
Сачыць за абнаўленнямі можна і на нашай старонцы ў
Facebook.
А таксама запрашаем падпiсвацца на наш
Telegram.
У няпростыя часы – будзьма трымацца разам!
Каманда
"Літаратурнай Беларусі"