Ініцыятыва «Акцыі беларусаў Варшавы» амаль два гады штомесяц у Музеі Вольнай Беларусі пішуць лісты палітвязням.
Адна з ініцыятарак ініцыятывы, Юлія Сліўко, гаворыць, што лісты патрэбныя не толькі тым, хто сядзіць за кратамі, але і тым, хто піша. Для іх гэта своеасаблівая псіхатэрапія. На ўчорашняй акцыі была АВ
Юлія Сліўко кажа, што ў лістах яны спрабуюць прынамсі крыху падтрымаць палітвязняў і перадаць ім частку свайго душэўнага цяпла:
-Акрамя гэтага мы спрабуем дагрукацца да сэрцаў турэмных наглядчыкаў. Каб яны зразумелі, што нашая салідарнасць нікуды не знікне, што мы будзем працягваць пісаць. Каб яны зразумелі, што калі ў 2020 годзе яны зрабілі выбар за нас, то яны зрабілі яго няправільна.
Калі Вы запрашалі пісаць лісты, адна з прысутных жанчын сказала, што яны і так не даходзяць.
-Бывае па-рознаму, бывае не даходзяць. Але яны даходзяць у турмы, іх чытае турэмная цэнзура. Я ведаю выпадак, калі палітвязня выклікалі і перад ім спалілі ліст, які яму прыйшоў. Але нават гэта было вялікай падтрымкай, бо ён пабачыў, што нічога не спынілася, што мы ўсе памятаем, ніхто не перагарнуў старонку. Гэта вельмі-вельмі важна.
Пісанне лістоў важнае і для іх аўтараў, не толькі адрасатаў.
-Мы зараз знаходзімся ў своеасаблівай бяспецы. На сённяшні дзень напісанне лістоў тымі, хто піша, гэта своеасаблівая псіхатэрапія. Яны прапісваюць свае думкі, мары. А яны мараць, каб дапамагчы. Яны не могуць пайсці і вызваліць палітвязняў. Але яны пішуць ліст з надзеяй, што ён дойдзе, падтрымае гэтага палітвязня. Гэта саўдзел у вялікай справе. На гэтым базуецца нашая салідарнасць. Мы ў бяспецы, але мы хочам хоць неяк быць датычнымі да вызвалення палітвязняў. Таму так, гэта элемент псіхатэрапіі для чалавека, які піша гэты ліст.
Поўная размова з Юліяй Сліўко – у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав