- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Папытаюцца: як перайсьці жыцьцё? Адказвайце: як па струне прорву – Прыгожа, ашчадна ды імкліва. /// Камень каштоўны, адзіны, дабром у жыцьці захавайце. Аум Тат Сат, Аум. Я – вы, вы – Я – часьцінкі Боскага Я. Воя Мая! Шуміць жыцьцё – асьцярожней! Небясьпека! – Душа шолах чуе. Цяжка сьвету – сьпяшайцеся ўратавацца. Я асану заклікаю аб вас – Уратаваньне вам! Жыцьцё жывіць душу. Сьцьверджаньне чыстага Я. Працуй дзеля жыцьця і ўсьведамленьня чысьціні. Пакіньце ўсе забабоны – думайце вольна. Не адчайвайцеся і спадзявайцеся. Не сыходзьце ад жыцьця – вядзеце сябе вышнім шляхам. І Мы, і вы – мы ўсе тут у вадзінстве, у духу. Храм усім. Усім Адзіны. Дом Божы заселены сусьветамі, і ўсюды лунае Сьвяты Дух.