be
Лірыка двух нараджэнняў

Лірыка двух нараджэнняў

Півавараў Зяма

Музыка і франтмэн гурта Pomidor/OFF чытае верш са зборніка "Лірыка двух нараджэнняў" рэпрэсаванага паэта Зямы Піваварава.Народжаны непадалёк ад Клімавічаў, Залман, сын Рувіма, Півавараў (1910 —1937) юнацтва правёў у старажытным Мсціславе. Тут жа пазнаёміўся і з беларускімі паэтамі: Юлі Таўбін, Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў былі ў той час ягонымі сябрамі і паплечнікамі. У 1929-м прыехаў у Ленінград і пачаў працаваць качагарам, аднак і ў вядомым літаратурным горадзе быў заўважаны: вядомы паэт Мікалай Асееў рэкамендаваў беларускаму кіраўніцтву ўзяць здольнага Піваварава пад крыло, і неўзабаве маладзёна залічылі на літаратурны факультэт Вышэйшага педінстытута ў Мінску. Адна кніжачка вершаў, жменя рэцэнзій на спектаклі і кінастужкі. Усяго ў 27 гадоў Зяма Півавараў быў расстраляны. Жонка паэта Ліля, маладзейшая за яго на тры гады, была адпраўленая ў высылку ў Казахстан.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
  • Дата выхаду: 2021-01-11
  • Выдавец: Будзьма Беларусамі!
  • Памеры: 00:03:12
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2021 by Будзьма Беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Аляксандр Памідораў
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org