be
pdf

Летапіс друку Беларусі. Кніжны летапіс 1 / 2008

Дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік

"Кніжны летапiс" – штомесячны дзяржаўны (нацыянальны) бiблiяграфiчны паказальнiк, прызначаны для iнфармавання грамадскасці аб тэкставых кніжных выданнях, якiя выходзяць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама аб кнігах і брашурах, што друкуюцца за мяжой па заказах айчынных выдаўцоў i паступаюць у Нацыянальную кнiжную палату Беларусi ў якасцi абавязковага бясплатнага экзэмпляра згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1284 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь". Пасля апрацоўкі абавязковыя бясплатныя экзэмпляры выданняў падлягаюць вечнаму захоўванню ў Архіве друку Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі. Пачатак выдання "Летапiсу друку Беларусi" і "Кніжнага летапiсу" – 1924 год. Па 2006 год уключна "Кніжны летапіс" разам з іншымі тыпамі летапісаў ("Летапіс нарматыўна-тэхнічных, тэхнічных дакументаў і выданняў вузкага прызначэння", "Летапіс аўтарэфератаў дысертацый", "Летапіс нотаў", "Летапіс выяўленчага мастацтва", "Летапіс рэцэнзій", "Летапіс картаграфічных выданняў") выходзіў у складзе аб’яднанага выпуску "Летапiсу друку Беларусi".

Выдаўцы і выдавецтвы: Нацыянальная кніжная палата Беларусі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Цяльнова С. М.
  • Выдавец: Нацыянальная кніжная палата Беларусі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1127.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org