Лаўрэатам прэміі «Гліняны Вялес» стала Наста Кудасава
2023-10-10 20:52
Сёлета журы не мела ніякіх сумненняў адносна свайго вердыкту.
У межах фестывалю «Прадмова», што надоечы завяршыўся ў Варшаве, была ўручаная прэмія «Гліняны Вялес». Прэмію атрымала паэтка
Наста Кудасава за кнігу «Побач». Прэмія была заснаваная яшчэ ў 1993 годзе ў асяроддзі Таварыства вольных літаратараў. «Гліняны Вялес» – гэта найстарэйшая альтэрнатыўная, недзяржаўная літаратурная прэмія, якая прысуджаецца за лепшую беларускую мастацкую кнігу.
Сёлета журы не мела ніякіх сумненняў, адносна свайго вердыкту. Сімвалічную ўзнагароду – гліняную статуэтку апекуна мастацтва – стваральнік прэм’і
Алесь Аркуш уручыў лаўрэатцы падчас варшаўскай часткі Фестывалю беларускай інтэлектуалкай кнігі «Прадмова».
Рэпартаж з урачыстасці, падрыхтаваны Яраславам Іванюком, слухайце ў далучаным гукавым файле!